Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі
Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Дзеткавіцкая сярэдняя школа"
Дзень роднай мовы
Дэвіз дня: “Размаўляем па-беларуску!”
У гэты дзень вучням 1-2 класаў была прапанавана гульнявая праграма “Чароўны куфэрак”, прысвечаная скарбам беларускай мовы. Вучні пазнаёміліся з легендай з’ўлення ў Беларусі белага бусла, успомнілі беларускія жарты, гумарэскі, скорагаворкі, забаўлянкі, загадкі, прыгадалі прыказкі і прымаўкі,вітанкі і зычэнні,гульні і канешне ж казкі. Адну з казак нават праінсцэніравалі – гэта беларуская народная казка “Воўк-гультай”.