Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.20

КВЗ "Любі, шануй, ведай родную мову"

21 лютага ў навучальнай установе прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы – КВЗ «Любі, шануй, ведай родную мову», падчас якога вучні спрабавалі выкарыстаць набытыя веды ў нестандартнай сітуацыі. Дадзенае мерапрыемства праводзілася ў форме спаборніцтва паміж камандамі. На шляху да перамогі камандам давялося прайсці некалькі тураў: «Словы-змейкі»; «Спрыт, знаходлівасць і розум»; «Вам слова, юныя паэты», «Папацей, грамацей» і інш. Мерапрыемства прайшло ў добрай атмасферы: гучала беларуская музыка, гледачы падтрымлівалі свае каманды ўдзелам у конкурсах для балельшчыкаў. Аказалася, што галоўнае не тое, хто перамог, а тое, што вучні карысна і прыемна правялі час.

Раздзелы сайта