Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Беларускамоўная адукацыя

Навучаемся размаўляць па-беларуску

Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. 

Паважаныя бацькі! Працэс навучання беларускай мове праводзіцца паэтапна, пачынаючы з малодшага дашкольнага ўзросту. 

Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Акрамя таго, што праводзiцца ва ўстанове дашкольнай адукацыi, бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з прывітання на роднай мове, калыханак, чытання казак, забаўлянак.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухнi хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Мы ўпэўнены, што фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей, далучэнне іх да роднай мовы ў  сумеснай працы ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і дадуць станоўчыя вынікі.

Разделы сайта