Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2018

Дзень Роднай мовы

    Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.  Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.  Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

      “Гімн роднай мове! “— пад такім  дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў нашай школе. З гэтай нагоды  была  арганізавана  кніжная выстава  “Дзень роднай мовы”. Для вучняў 5- 11 класаў праведзена мерапрыемства “Падарожжа па краіне роднай мовы”.

            І калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні, наша маладое пакаленне, з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да іх адносяцца,  хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

А разам з беларусам будзе жыць  прыгожая, мілагучная беларуская мова!

     

Разделы сайта