Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.03.2018

Сусветны дзень паэзіі

   Паэзія - гэта адказ на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека. Але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага больш шырокай грамадскай увагі. Таму штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі.

   У гэты дзень па ўсім свеце праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя паэтам і іх творчасці. Наша школа таксама не стала выключэннем. У рамках гэтага свята было праведзена  мерапрыемства, прысвечанае беларускай паэзіі розных стагоддзяў.

   Прэзентацыяй  "Вершаваным радком паэтаў-землякоў" пачаўся  гэты дзень у   нашай школе.

   Была арганізавана выстаўка, прысвечаная паэтам Драгічыншчыны.

   Вучні з вялікім азартам прымалі ўдзел у віктарыне“Пазнай літаратурны твор”, адказвалі на пытанні вядучай, цытавалі класікаў беларускай паэзіі і проста атрымлівалі асалоду ад вершаў, якія агучвалі і вучні, і настаўнікі.  

 

Разделы сайта