Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.11.2018

Тыдзень беларускай і рускай мовы і літаратуры

  Ярка і запамінальна прайшоў у нашай школе традыцыйны Тыдзень беларускай і рускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён праходзіў пад назвай «У родным краі – як у раі!» Мерапрыемствы кожнага дня былі аб’яднаны адной тэмай.
  У панядзелак тэма дня – «Мова родная, усеабдымная!» У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня. На працягу дня дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.
  У аўторак стартавала акцыя «Маё любімае незвычайнае беларускае слова». Вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў лексічным марафоне «Залацінкі мовы роднай», для вучняў 8-10 класаў было арганізавана спаборніцтва «Чароўны квадрат».
  У сераду праходзіла спаборніцтва «Моўны турнір» для 8-10 класаў.
  У чацвер адбылася «Вандроўка па родным краі».
  Завяршыўся тыдзень вечарынай «Чароўная кветка беларускай паэзіі», прысвечаная юбілею Яўгеніі Янішчыц для вучняў 8-10 класаў.

Разделы сайта