Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

Дзень роднай мовы

  21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

  21 лютага ў школе прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае  Міжнароднаму Дню роднай мовы “Багата, родная ты мова…”. Была праведзена віктарына “Размаўляем па-беларуску”,  у якой прынялі ўдзел вучні  і настаўнікі. Каманды “Каласочкі” і “Валошкі” ўдзельнічалі ў конкурсах: “Перакладаем”, “Паэтычны конкурс”,  “Фразеалагізмы, іх сэнс”, “Музыкальны конкурс” і інш. Перамогу атрымала каманда “Каласочкі”.

  І калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы, і вучні, маладое пакаленне, з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да іх адносяцца, хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

А разам з беларусам будзе жыць прыгожая, мілагучная беларуская мова!

Разделы сайта