План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
№ п/п
|
Назва мерапрыемства
|
Удзельнікі
|
Адказныя
|
19.09.2022
Багацце беларускай мовы
“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны
твор, і твор гэты - мова”(Алесь Разанаў)
|
1
|
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску“
|
I-ІX класы
|
Настаўнікі пачатковых класаў,
Церашкевіч Г.А.
|
2
|
Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”
|
I-ІX класы
|
Класныя кіраўнікі
|
3
|
Экскурсія ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей “Аб родным кpai роднай мовай”
|
Выхаванцы д/с
|
Алексяюк А.С.
|
20.09.2022
Родная мова ў культуры і мастацтве
“Культура нацыі без культуры роднай мовы –
нонсэнс, бяссэнсіца”(Ніл Гілевіч)
|
4
|
Прагляд мультфільма “Прыгоды Несцеркі”
|
І-V класы
|
Грабінсая М.С.
|
5
|
Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа
|
VІ- VІІ класы
|
Гуміна М.І.
Салівончык Г.П.
|
6
|
Інтэлектуальны турнір «Усяму пачатак родная мова”
|
ІV клас
|
Данількевч Л.В.
|
21.09.2022
За што я люблю родную зямлю
“Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару” (С.Грахоўскі)
|
7
|
Конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”
|
ІV- VІ класы
|
Церашкевіч Г.А.,
Данількевіч Л.В.
|
8
|
Віртуальная экскурсія па Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
|
VІІ- ІX класы
|
Фядчук Т.В.
|
22.09.2022
Літаратура як люстэрка мовы
“Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў)
|
9
|
Акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”
|
ІІІ- ІXкласы
|
Мідда С.П.,
Фядчук Т.В.
|
10
|
Літаратурнае падарожжа "Казка, ты часцейпрыходзь!"
|
Выхаванцы д/с
|
Тарасевіч В.У.
|
11
|
Прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”
|
I-ІX класы
|
Курылюк
Л.Я.
|
23.09.2022
Родная мова – мова навукі
“Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет” (В. Каваленка)
|
12
|
Творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка”
|
V- XI класы
|
Фядчук Т.В.
|
24.09.2022
Падарожжа па краіне беларусаў
“Любіце гэтую святую зямлю аддана і да канца.
Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна” (У. Караткевіч)
|
13
|
Экскурсія ўнародны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа
в. Пінкавічы
|
V- XI класы
|
Фядчук Т.В.,
Церашкевіч
Г.А.
|
Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” пачаўся святочна”. Актывісты ГА “БРПА” пад гукі беларускіх песень знаёмілі ўсіх з праграмай тыдня і запрашалі прыняць удзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” не толькі дзяцей, але і дарослых, у тым ліку і бацькоў. З цікавасцю працавалі вучні над віншавалнай паштоўкай “Пажаданні роднай мове”. А для выхаванцаў дзіцячага садка была наладжана экскурсія ў школьны музей “Аб родным краі роднай мовай”.
Другі дзень Тыдня роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”.Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у фэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа”. Школьнікі пашырылі веды пра свой родны край, беларускую культуру, вусную народную творчасць, абрады і народныя традыцыі. У 4 класе прайшла інтелектуальная гульня “Усяму пачатак – родная мова”, якая садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, выхаванню любові і павагі да роднай мовы.
Трэці дзень Тыдня роднай мовы прайшоў у творчай атмасферы. Удзельнікі конкурсу творчых работ “За што я люблю родную зямлю” выказвалі свае думкі пра родную краіну, родную зямлю, родную мову. Сачыненні і малюнкі атрымаліся змястоўнымі і яркімі. Галоўнае кожнай работы – шчырасць і пачуццё патрыятызму, якое жыве ў беларусах.
У чацвер 22 верасня была праведзена акцыя «Чытаем вершы пра родную мову». Акцыя праходзіла на працягу ўсяго навучальнага дня. У ёй змаглі прыняць ўдзел усе жадаючыя. Усім жадаючым было прапанавана прачытаць вершы вядомых беларускіх паэтаў пра родную мову без падрыхтоўкі. Атрымалася вельмі цікава і займальна.
Працягам дня “Літаратура як люстэрка мовы” стала літаратурнае падарожжа "Казка, ты часцей прыходзь!" у дзіцячым садку. Дзеці размаўлялі на беларускай мове, паказваючы народныя казкі.
Вучні старэйшых класаў наведаліпрэзентацыю серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці” ў Дзеткавічская сельскай біблітэцы.
У рамках Тыдня роднай мовы 23 верасня прайшла творчая акцыя “Чытаем вершы Максім Танка”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння народнага аэа Беларусі. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Максіма Танка, шчыра і ўсхвалявана чыталі вершы паэта пра Радзіму, родную мову, пра прызначэнне чалавека на зямлі.