Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.05.2018

Стану песняй...

Я так імкнуся і жыць, і пісаць, каб быць Радзімы сэрцам!

1943  - 1997 г.г  

ДА 75 ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ БЕЛАРУСКАГА  ПАЭТА, НАШАГА ЗЕМЛЯКА, МІКОЛЫ ФЕДЗЮКОВІЧА 

Стану песняй … Пад такой назвай прайшла літаратурная кампазіцыя, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння нашага земляка Мікалая Федзюковіча, у Дзеткавіцкай школе. Эпіграфам мерапрыемства сталі словы з верша паэта «İмкненне»: «Я так імкнуся жыць і пісаць, каб быць Радзімы сэрцам».

         Творчасць Мікалая багатая  разнастайная. Тэма Радзімы, вялікай і малой, тэма чалавечых адносін, сэнсу жыцця і кахання, прызначэння чалавека на зямлі. У паэта баліць душа за лёс сваёй Радзімы:

    Каб планета ад росных красак

    Ззяла раніцай і ýначы,

    Найвялікшы наш абавязак –

    Шанаваць яе і берагчы!

         İ гэты боль ідзе ад сэрца, таму што Мікола – дзіця вайны, які вырас сіратой: бацька загінуý на вайне. Пазнаý хлопчык горыч сіроцтва і горыч недастач. Разам з братам яны раней гадоý сталі дарослымі, стараліся ва ўсім дапамагаць маці. Трапяткую любоý да сваёй матулі ён пранёс праз усё жыццё. Жывучы ý сталіцы, будучы вядомым паэтам, часта ездзячы па камандзіроýках, паэт ніколі не мінаý родную вёску і прысвяціý ёй такія радкі:

    Вёску Гутава ý снег захуталі

    Давідна свежакі вятры.

    Сустракае нас вёска Гутава

    Крыкам пеýняý,  сталёвым грукатам.

    Вёска Гутава тры вярсты.

         Вёска Гутава – гэта і мая Радзіма. Я нарадзілася ý вёсцы Сорацні Гутаýскага сельсавета і закончыла таксама Гутаýскую школу, таму мне таксама ýсё дарагое, што звязана з гэтай зямлёй. А яшчэ я аднафамільца Міколы Федзюковіча, таму мне вельмі хацелася пазнаёміць бліжэй вучняý і настаýнікаý з гэтым таленавітым паэтам. Праблемы, пастаýленыя ý зборніках «Мілавіца», «Птушыны грай», «Макаý цвет», «Зямля-магніт», «Краса дзён», актуальны і для нашага часу.

         Вялікае сэрца паэта змяшчала любоý і да сваіх землякоý, якім ён таксама прысвячаý вершы, і да самага блізкага чалавека-маці:

    Незабыýнае слова – Маці –

    Як гаючы глыток жыцця,

    Упершыню на губах дзіцяці.

    Назаýсёды – на губах байца.

         Трагічны лёс паэта. Рана памерла жонка. Загінуý брат, а потым адзіны сын. İ ý цяжкія часы маці і сын падтрымлівалі адзін аднаго. Мікола забраý яе да сябе ý Мінск. Калісьці, у дзень свайго нараджэння, 22 мая 1943 года, маці ýзяла яго на рукі, а прыйшоý час, што маці памерла на руках сына. İ зноý словы, напісаныя сэрцам:

Бласлаýляю твой хлеб і рукі,

Што працягнуты з поýнай місай,

Голас, поýны журбы-дакукі:

«Як жывецца, сынок? Стаміýся?...»

Вось і поýня з-за хмары бліскае

Аржаным караваем хлеба…

Неба сення такое блізкае,

Толькі маці бліжэй, чым неба!

         Паэтаý нараджае Бог. Гэта людзі, якія прапускаюць праз сваё сэрца песні птушак і слёзы людзей, якія адчуваюць пяшчоту роднай зямлі і шапаценне лісцяý, трывожацца за лёс усёй планеты. Да канца сваіх дзён паэт застаецца адданым свайму прызначэнню паэта: «Ні зайздрасць і ні рэýнасць лютая не звалілі з ног, не паланілі … Дай руку Айчына! Слухай рэвалюцыю ý грудзях, у левай палавіне.

    Будзь пастаянным, творца,

    Ты - уладар уласных спраý,

    Ты – сын свайго народа.

         Мікола Федзюковіч як быццам прадчуваý свой лёс, бо менавіта яму належаць гэтыя шчымлівыя, пякучыя радкі:

    Павінен кожны вычарпаць да дна,-

    Што лёс паслаý …

    Загадкавая тайна – у смерці,

    Што прыйшла на схіле дня,

    У вечнасці – часінаю світальнай.

         Так яно і на самай справе. Памёр Мікола Федзюковіч нечакана, раптоýна, і якраз на Каляды – 8 студзеня 1997 года. Выдатны беларускі паэт і таленавіты перакладчык знайшоý свой апошні прытулак на Паýночных могілках ý Мінску.

         Рыхтуючыся да юбілею паэта, мне так хацелася знайсці яго былых сяброý, запрасіць іх на нашу сустрэчу. İ сам Бог мне дапамог. Мне ýдалося дазваніцца да вядомага беларускага паэта , якінарадзіýся ý вёсцы Осаýцы, Міколы Трафімчука, які добра ведаý Міколу Федзюковіча. Мікалай Мікалаевіч таксама пражывае ý Мінску, а летам прыязджае на сваю маленькую радзіму. Паэт з задавальненнем прыняý маё запрашэнне. Па-спартыýнаму падцянуты, нягледзячы на сёмы дзесятак, з акардыёнам у адной руцэ і з кіпай кніжак у другой Мікола Трафімчук пераступіý парог Дзеткавіцкай школы, дзе ýжо яго чакалі вучні і настаýнікі.  Ён расказаý, што іменна Мікола Федзюковіч, які ý тыя далёкія часы, працуючы ý газеце «Чырвоная змена», заýважыý маладога паэта і вельмі абрадваýся, што ён таксама з Драгічынскага раёна. Ён стаý для Трафімчука і настаýнікам, і сябрам. Мікалай Трафімчук расказаý, як яны першы раз пазнаёміліся на аýтастанцыі Драгічын. А потым Мікалай Мікалаевіч пачаý і музыку пісаць, і складаць мелодыю на вершы Мікалая Федзюковіча.

         İ вядома, усе с задавальненнем слухалі песні, якія спяваý госць пад гукі акардыёна. Песня пра маці на словы М. Федзюковіча кранула сэрца слухачоý. Некаторыя з настаýнікаý непрыкметна выціралі слёзы. Мікалай Трафімчук пазнаёміý прысутных са сваімі кнігамі, прачытаý некалькі сваіх вершаý. Некаторыя з іх былі прысвечаны Міколе Федзюковічу. Тэмы дабраізла, сэнсу жыцця і смерці таксама хвалююць і Міколу Трафімчука. Назвы зборнікаý, якія падарыý школе паэт, гавораць самі за сябе: «Час анёла», «Тут і там», «Беларусь на далоні», «За все Создателю Спасибо», «Надвор᾽е назаýтра».

         Цікавая сустрэча. Незабыýная. А дакладней сказаць: «Незабыýныя сустрэчы». Сустрэліся два паэты. Сустрэліся на сваёй Драгічынскай зямлі.

         İ хаця Мікола Федзюковіч пайшоý ужо ý другі свет, але адчувалася, што ён прысутнічаý на сустрэчы, што ён радаваýся, што яго не забылі, што паэзія яго жыве і вучыць нас быць людзьмі, радаваýся што яго сябар расказаý аб ім многа добрага і цікавага. Яшчэ Пушкін сказаý, што паэт павінен «глаголом жечь сердца людей».

         İ М.Федзюковіч, і М.Трафімчук застаюцца адданымі гэтаму прызыву. İх паэзія вучыць быць нас людзьмі. İ М.Трафімчук дае нам такі запавет-наказ:

    Лепей у свет белы злым не прыходзь …

    Добрым каб стаць, не паможа і хабар …

    …Лепшых людзей забірае Гасподзь,

    Горшых -  бярэ сябе д᾽ябал.

         Лейтматывам і зваротам да ýсіх прагучалі і словы з верша М. Федзюковіча «Спяшайцеся»:

    З вялікіх і малых дарог

    Дамоý вяртайцеся, -

    Рабіць дабро, адно дабро

    Спяшайцеся…

    З няпраýдай словам і пяром

    Спрачайцеся, -

    Спяшайцеся рабіць дабро,

    Спяшайцеся…

 

                                                             Настаýніца Дзеткавіцкай сярэдняй школы

                                                         Грыцук (Федзюковіч) Ніна Лукінічна

Разделы сайта